Палявыя шпаты — група сілікатных пародаўтваральных мінералаў, аб’яднаных падобнай структурай, хімічным складам і фізічнымі ўласцівасцямі. Змяшчаюцца ў магматычных, метамарфічных і асадкавых горных пародах. Сярод распаўсюджаных палявых шпатаў — артаклаз (KAlSi3O8), альбіт (NaAlSi3O8) і (CaAl2Si2O8).

Зямная кара складаецца больш чым на палову з палявых шпатаў. У яны прысутнічаюць у саставе такіх магматычных парод як граніт, дыярыт і . У іх можна знайсці ў складзе і базальту. Дзякуючы працэсам выветрывання і , палявыя шпаты з магматычных парод пераходзяць у асадкавыя і метамарфічныя.

Агульная хімічная формула палявых шпатаў — X(Al,Si)4O8. На месцы X часта выступаюць іоны калію (K+), натрыю (Na+) або кальцыю (Ca++). Існуюць таксама вельмі рэдкія палявыя шпаты з іонамі барыю (Ba++), рубідыю (Rb+), стронцыю (Sr++) або жалеза (Fe++).

Выкарыстоўваюцца ў вытворчасці шкла і керамікі, а таксама як для фарбаў, пластмасы і гумы. Некаторыя палявыя шпаты разглядаюцца як каштоўныя камяні, напрыклад месяцавы камень, , лабрадор, амазаніт і .

Крыніцы