Гета ў Казлоўшчыне (лета — 24 лістапада 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Гарадскі пасёлак Казлоўшчына быў захоплены нямецкімі войскамі ў чэрвені 1941 года, і знаходзіўся пад акупацыяй больш за тры гады — да 13 (9) ліпеня 1944 годаЛ. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.».

Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі ў пасёлку гета.

Сярод вязняў Казлоўшчынскага гета знаходзіўся Ехезкель Атлас з бацькамі і сястрой. У лістападзе 1941 года яго родных забілі, але ён сам (і яшчэ некалькі чалавек) здолеў бегчы, арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, і да сваёй смерці ў баі ў кастрычніку 1942 года ваяваў у яго складзеМурина С. Очень личные истории о войне. Хельмер Я. Евреи-партизаны .

24 лістапада 1941 года немцы загадалі некалькім дзясяткам мясцовых жыхароў вырыць 6 ям недалёка ад Казлоўшчыны каля вёскі Маськаўцы. Акупанты выганялі габрэяў з дамоў, грузілі на аўтамабілі, вывозілі да тых загадзя падрыхтаваных ямаў і расстрэльвалі. Усяго за час акцыі было зроблена 13 рэйсаў. Назаўтра, 25 лістапада, немцы знайшлі яшчэ 18 яўрэяў, якія хаваліся, адвялі на мясцовыя могілкі і прымусілі выкапаць магілу. Бацькі стаялі ля ямы з дзецьмі на руках. Немцы стрэлілі спачатку толькі па дзецях, а іх бацькоў расстралялі пазней — пасля катаванняў. За гэтыя два дні, 24 і 25 лістапада 1941 года, былі забітыя прыкладна 300 (770) яўрэяў мястэчкаНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 6, лист 41Яд Вашем. Проект увековечения имен евреев, погибших во время Холокоста на оккупированных территориях СССР .

У 1944 годзе, пасля вызвалення мястэчка, высветлілася, што ў жывых з усіх яўрэяў Казлоўшчыны засталося толькі 2 чалавекі.

Памяць У 1967 годзе на магіле ахвяр генацыду яўрэяў за 1 кіламетр на поўдзень ад Казлоўшчыны каля вёскі Маськаўцы, справа ад дарогі на Слонім, быў усталяваны абеліск з надпісам «Тут пахаваныя 2500 чалавек савецкіх грамадзян, па-зверску закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі 21 лістапада 1941 года»Holocaust in Kozlovschina .

Крыніцы

Літаратура

Казлоўшчына Катэгорыя:Гісторыя Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Казлоўшчына