Пётр Зялі́нскі (; нар. ) — польскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Доўгі час гуляе ў Італіі, дзякуючы чаму добра вывучыў італьянскую мову.

Кар’ера Клубная

Пачаў займацца футболам у родным мястэчку Замбкавіцы Слёнске, дзе яго першым трэнерам быў яго бацька. У веку 14 гадоў далучыўся да складу любінскага «Заглэмбе», не зважаючы на тое, што цікавасць да іграка мелі нямецкі «Баер», а таксама нідэрландскія «Феенорд» і «Херэнвен»«Skąd się wziął w Udinese Piotr Zieliński?». Weszło!. Выхаваннем юнака ў новым клубе займаўся вядомы польскі трэнер Францішак Смуда. У 17 гадоў Зялінскі пераехаў у Італію, дзе паступіў у акадэмію «Удынезэ» на запрашэнне клуба пасля аднаго ж міжнародных турніраў. Прафесійны дэбют іграка адбыўся 2 лістапада 2012 года, калі паляк замяніў на пляцоўцы Антоніа Дзі Натале на 91-й хвіліне матчу супраць «Кальяры»«Debiut Piotra Zielińskiego w Serie A». Interia.. У 2014 годзе часова выступаў за «Эмпалі» паводле пагаднення арэнды.

4 жніўня 2016 года пасля некалькіх месяцаў чутак Зялінскі далучыўся да «Напалі», што каштавала клуба 16 мільёнаў еўра«Official: Zielinski joins Napoli». Football Italia.. 3 снежня паўабаронца забіў свой першы гол у кашулі неапалітанцаў, калі была здабыта хатняя перамога над «Інтэрам» з лікам 3:0«Le pagelle di Napoli-Inter: Zielinski dominatore, Perisic non pervenuto». La Repubblica. Свой першы сезон спартсмен скончыў з шасцю галамі на рахунку. 31 жніўня 2020 года падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2024 года. Наступнымі гадамі ігрок стаў больш значнай постаццю клуба, маючы адну з ключовых футбалістаў. 7 верасня 2022 года адзначыўся двума галамі ў браму «Ліверпула» ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, які скончыўся буйной перамогай з лікам 4:1«Liverpool thrashed by Napoli in Champions League». BBC Sport..

3 ліпеня 2024 года Зялінскі падпісаў кантракт з іншым клубам Серыі А міланскім «Інтэрам» пасля заканчэння дзеі кантракту з «Напалі»«Inter secure signing of Piotr Zieliński on free transfer». Yahoo Sports..

Міжнародная 4 чэрвеня 2013 года футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы ў таварыскім матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна«Skromna wygrana na pożegnanie Dudka». 90minut.. У маі 2018 года быў уключаны ў папярэдні спіс з 35-х чалавек ад Польшчы, якія мусяць выправяцца на чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі.

Дасягненні «Напалі»: Чэмпіён Італіі: 2023 Уладальнік Кубка Італіі: 2020

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан