Міхаіл Іонавіч Рыўкін (варыянты імя: Маісей Іонавіч Рыўкін-Пяўцоў; Міхаіл Іонавіч Рыўкін-Пяўцоў; , Старадуб, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — , Пскоў, Расійская Федэрацыя) — беларускі і расійскі скрыпач, дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч культуры Расіі (1992).
Адзін з першых прафесійных дырыжораў Беларусі. Садзейнічаў станаўленню аркестра беларускіх народных інструментаў у пасляваенны перыяд.
Біяграфія Міхаіл Рыўкін нарадзіўся ў Старадубе 1907 годзе ў сям'і скрыпача, дырыжора і педагога Іоны Абрамавіча Рыўкіна, у якога вучыўся музыцы. Засвоіў скрыпку, кларнет і трубу.
З 1924 служыў у музычным узводзе Чырвонай Арміі.
У 1928 годзе скончыў Мінскі музычны тэхнікум (клас А. Л. Бяссмертнага).
З 1929 года працаваў у сімфанічных аркестрах радыёкамітэта, Белдзяржфілармоніі, адначасова выкладаў у музычных школах у Мінску.
У 1937—1941 гадах вучыўся ў Беларускай кансерваторыі (клас І. Мусіна).
Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, патрапіў у акружэнне пад Вязьмай, быў паранены, пасля лячэння быў дырыжорам ваеннага аркестра, з якім дайшоў да Берліна, вайну скончыў у Японіі ў 1946.
Вярнуўся ў Беларусь, дзе з 1946 года працаваў дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі. Аднаўляў аркестр разам з галоўным дырыжорам Іосіфам Жыновічам.
Вымушана пакінуў Беларусь, каб выратавацца ад смерці, якая яму пагражала праз хвалю антысемітызму, што паднялася ў 1953 у СССР.
З 1953 года — сімфанічнага аркестра Томскай абласной філармоніі, выкладчык музычных вучылішчаў у Томску, з 1963 года — у Пскове.
Памёр 13 кастрычніка 1993 года ў Пскове.
Узнагароды Міхаіл Рыўкін быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За ўзяццё Кёнігсберга», «За Перамогу над Германіей».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Скрыпачы Катэгорыя:Дырыжоры Катэгорыя:Музычныя педагогі