Багушэўскі бой — бой партызан Багушэўскага партызанскага атрада (камандзір — сакратар Багушэўскга РК КП(б)Б А. К. Стэльмах), групы ваеннаслужачых, трапіўшых у акружэнне (камандзір — П. С. Гапонцаў), партызанскага атрада І. Ф. Бяляева з нямецкімі акупантамі ў гарадскім пасёлку Багушэўск у верасні 1941 года.

Бой У ноч на 4 верасня асноўная група партызан увайшла ў пасёлак, дзе размяшчаўся гарнізон праціўніка, закідала гранатамі памяшканне камендатуры, разграміла раённую ўправу, знішчыла 2 аўтамашыны, памяшканне ваеннага каменданта Віцебска, які прыехаў на нараду, і 4 гітлераўцаў, захапіла трафеі і дакументы і вярнулася на базу. Група прыкрыцця з боку шашы Віцебск — Орша сустрэла агнём нямецкіх салдат, якія накіроўваліся на дапамогу гарнізону, падарвала 1 аўтамашыну, астатнія 3 павярнулі назад.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1941 года Катэгорыя:Верасень 1941 года Катэгорыя:1941 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Сенненскага раёна