«Плезантвіль» () — амерыканскі фэнтэзійны камедыйна-драматычны фільм 1998 года. Сцэнарыст, супрадзюсар і рэжысёр Гэры Рос (яго рэжысёрскі дэбют).

Фільм атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў, хоць і праваліўся ў пракаце, сабраўшы ў агульным 49,8 мільёна долараў пры бюджэце ў 60 мільёнаў долараў. Фільм быў намінаваны ў трох катэгорыях на прэміі «Оскар» і «Сатурн», а таксама атрымаў шэраг іншых узнагарод.

Сюжэт Дэвід Вагнер захоплены тэлевізійным шоу «Плезантвіль», дзе дзеянне адбываецца ў 50-я гады ў невялікім аднайменным мястэчку, дзе ўсе вясёлыя і бязгрэшныя, і жыццё надзіва прыемнае.

Зачараваны гэтым утапічным светам Дэвід уяўляе сябе ў «Плезантвілі», дзе ён нарэшце пазбавіўся б сваёй шалапутнай і звар’яцелай на хлопцах сястры Джэніфер. І аднойчы вечарам жыццё здзяйсняе мудрагелісты паварот: дзіўны тэлемайстар уручае Дэвіду незвычайны тэлевізійны пульт, які адпраўляе яго разам з сястрой прама ў Плезантвіль.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1998 года Катэгорыя:Фільмы Гэры Роса Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра падарожжы ў часе Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1998 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 1998 года Катэгорыя:Фільмы кампаніі New Line Cinema Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Рэндзі Ньюман