«Галодныя гульні: І ўспыхне полымя», таксама «Галодныя гульні: Узгаранне» () — амерыканскі антыўтапічны фільм 2013 года рэжысёра Фрэнсіса Лоўрэнса. Экранізацыя . Галоўныя ролі выканалі Джэніфер Лоўрэнс, Джош Хатчэрсан, , Вудзі Харэльсан, , Лені Кравіц, Філіп Сеймур Хофман, Джэфры Райт, , Дональд Сазерленд.
Сюжэт Праз год пасля перамогі на 74-х Галодных гульнях Кэтніс Эвердын і яе сябра Піта Меларк мусяць выправіцца ў тур, падчас якога яны наведаюць ўсе дыстрыкты. Незадоўга перад турам Кэтніс раптоўна наведвае прэзідэнт Сноў. Ён незадаволены тым, што дзяўчына кінула яму выклік год таму падчас гульняў, калі вырашыла памерці разам з Пітам. Гэта вымусіла Капітолій згуляць па правілах дзяўчыны: абвясціць абаіх, Кэтніс і Піта, пераможцамі — што дало штуршок да паўстанніцкай актыўнасці ў дыстрыктах. Сноў настойліва рэкамендуе Кэтніс паспрабаваць падчас тура супакоіць насельніцтва дыстрыктаў і паказаць, што яна заадно з Капітоліем, інакш справа можа дайсці да грамадзянскай вайны. Аднак прастадушная Кэтніс не ў стане рабіць выгляд, яе спробы сканчваюцца нічым, і прэзідэнт Сноў пачынае дзейнічаць. Неўзабаве надыходзіць час чарговых 75-х Галодных гульняў. Як і кожныя 25 гадоў гульні маюць прайсці з размахам, а асаблівасцю гэтых стане тое, што трыбуты будуць выбраны з ліку пераможцаў мінулых гадоў.
Акцёрскі склад
Джэніфер Лоўрэнс — Кэтніс Эвердын Джош Хатчэрсан — Піта Меларк — Гейл Хотарн Вудзі Харэльсан — Хэйміч Эбернэці — Эфі Трынкет Лені Кравіц — Цына Філіп Сеймур Хофман — Плутарх Хэвенсбі Джэфры Райт — Біці Ліцье, трыбут Дыстрыкта 3 — Цэзар Флікерман Дональд Сазерленд — прэзідэнт Карыялан Сноў — Клаўдый Тэмплсміт — Прымроўз Эвердын, сястра Кэтніс Сэм Клафлін — Фінік Адэйр, трыбут Дыстрыкта 4 — Мэгз, трыбут Дыстрыкта 4 — Джаана Мэйсан, трыбут Дыстрыкта 7 — Вайрэс, трыбут Дыстрыкта 3 — Энабарыя, трыбут Дыстрыкта 2 — Брут, трыбут Дыстрыкта 2 — Бляск, трыбут Дыстрыкта 1 — Кашміра, трыбут Дыстрыкта 1 — Ромул Трэд — Астэрыд Эвердын, маці Кэтніс — Эні Крэста — Флавій — Актавія — Рубака, трыбут Дыстрыкта 11
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2013 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2013 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2013 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Фрэнсіса Лоўрэнса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард