Мікалай Фёдаравіч Марозік (каля 1852, Лаўрышава, Навагрудскі павет, Мінская губерня — пасля 1913) — паэт-самавук, народны прапаведнік-мараліст.

У савецкі час сфарміравалася меркаванне, што Мікалай Марозік публікаваўся і пад псеўданімам ШункевічМальдзіс, А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. — Мінск, 1969. — С. 165—166.Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры ў 2-х тамах. Т. 2. — Мінск, 1969. — С. 81-82., аднак, гэта аспрэчваюцьХаўстовіч, М. Даследаванні і матэрыялы / М. Хаўстовіч. — Warszawa, 2021. — Т. 7. — С. 50, заўв. 2.Брыль, Антон Францішак. Шункевіч, Блус і іншыя: росшукі з гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. // Роднае Слова. № 12 / 2023. — С. 62..

Біяграфія Імаверна, скончыў пачатковую школу. Займаўся гаспадаркай у роднай вёсцы, быў набожным і захоўваў цвярозасць.

Пісаў на мяшанай беларуска-рускай мове, на невысокім мастацкім узроўні творы дыдактычнага і кансерватыўнага зместу. Выступаў у традыцыйным для беларускай вёскі жанры гутарак, выкрываў агульначалавечыя заганы, такія як п’янства, гультайства, распусту, крытыкаваў карчмароў. У часе свят выступаў з сваімі творамі перад народам у Навагрудскім і суседніх паветах, пазней творы ў спісах і вусна перадаваліся сярод людзей. Некаторыя яго выразы цытаваліся ў народзе з спасылкай: «Як кажа Мікола Марозік».

Творчасцю Марозіка як народнай творчасцю цікавіліся беларускія пісьменнікі і калекцыянеры: Аляксандр Ельскі, Генрых Татур, этнограф Мікалай Нікіфароўскі. Сярод папер Аляксандра Ельскага (Галоўны архіў старажытных актаў у Варшаве) захаваўся сшытак 1890 года з вялікім (каля 400 радкоў) вершаваным творам Міколы Марозіка «Сачыненне пад рыфму на п’янства і гультайства», у канцы аўтар паведамляў: «Усіх сачыненняў маю больш пятнаццаці на розныя тэмы». У 1892 годзе Ельскі ў энцыклапедычным артыкуле «Беларуская літаратура і бібліяграфія» як прыклад пашырэння цягі да пісання па-беларуску сярод сялянства назваў імя Міколы Марозіка.

Рукапісы твораў Міколы Марозіка: «Чыгунка», «П’янлівага развага…», «Заключэнне для павучання», «Чытайце або слухайце, як хочаце», «Вясковыя дзяды, або памінальныя дні» і іншыя зберагліся сярод папер Віленскага беларускага музея ў Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. З далучанага да іх пісьма відаць, што Марозік спадзяваўся на дапамогу Генрыха Татура ў друкаванні гэтых твораў. У 1902 годзе этнограф Мікалай Нікіфароўскі надрукаваў прыхільны артыкул аб прапаведніцкай дзейнасці Марозіка ў санкт-пецярбургскім часопісе «Живая старина», апублікаваў для прыкладу дзве яго гутаркі (супраць курэння тытуню і схільнасці сялян да сварак). Польскі літаратар Багдан Жыранік у сваім «Нарысе беларускай літаратуры» (1921) назваў Марозіка першым сялянскім паэтам.

Расійскія ўлады і царкоўная адміністрацыя выкарыстоўвалі папулярнасць паэта ў пэўным асяроддзі для ўздзеяння на народ у манархічным і праваслаўным духу. Вядомы яго выступленні з вершамі ў 1889 годзе на сходах Віленскага праваслаўнага брацтва. У 1890 годзе бясплатна падарожнікаў па чыгунках Расійскай імперыі. У 1898 годзе выступіў з вершамі з нагоды адкрыцця ў Вільні помніка Міхаілу Мураўёву-вешальніку. Ёсць звесткі пра яго выступленне на адкрыцці ў Вільні помніка Кацярыне II. У 1911—1913 гадах прамаўляў у Мінску з нагоды 50-гадовага юбілею сялянскай рэформы, стагоддзя вайны 1812 года і 300-годдзя дынастыі Раманавых, гэтыя прамовы з рэкамендацыі мясцовых улад друкаваліся асобнымі брашурамі.

Імкнуўся таксама ўсталяваць кантакты з «Нашай нівай», заходзіў у яе рэдакцыю. Далейшы лёс невядомы.

Крыніцы

Літаратура