Юрый Паўлавіч Аненкаў (; ) — рускі жывапісец і графік.
Біяграфія Вучыўся ў вучылішчы А. Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу (1909—11), у Ф. Вадатона і М. Дэні ў Парыжы (1911—12). Аўтар вострахарактарных партрэтаў, часта з элементамі гратэску. Адзін з заснавальнікаў савецкай кніжнай ілюстрацыі («Дванаццаць» А. Блока, 1918). Мастак тэатра і кіно. Выпрабаваў шэраг кірункаў мастацтва 1-й чвэрці XX ст., у т.л. кубізм. З 1924 года за мяжой (Германія, Францыя). Напісаў «Дзённік маіх сустрэч» (рускі пераклад 1991).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Графікі Расіі