Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Клімавіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Клімавічы ў будынку на пл. 50 гадоў Вялікага Кастрычніка, д.2.

Структура Аддзел будаўніцтва і архітэктуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел унутраных спраў; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел землеўпарадкавання; Сектар культуры; Сектар спорту і турызму; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел па адукацыі; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел эканомікі; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Фінансавы аддзел.

Старшыні З 30 верасня 2024 года — Віктар Мікалаевіч Пугач.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Клімавічаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Клімавіцкі раён