XVIII чэмпіянат свету па футболе (9.6–9.7.2006, Германія). У фінальнай стадыі прымалі ўдзел 32 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавых матчах, каб вызначыць 16 лепшых, а потым адыгралі адзін супраць аднаго ў стыкавых матчах да фіналу. Усяго адбылося 64 сустрэчы. Чэмпіён — зборная каманда Італіі.

Германія выйграла права на правядзенне фінальнага турніру чэмпіянату свету 6 ліпеня 2000 года, апярэдзіўшы Бразілію, Марока, Англію і, нарэшце, у фінале, 12 галасамі супраць 11 - Паўднёвую Афрыку.

Адборачны турнір У адборачным турніры да 18-га чэмпіянату свету прымалі ўдзел 197 каманд, якія былі падзеленыя на 6 геаграфічных зон: Еўропа (УЕФА) - 51 каманда, з іх у фінальны турнір выйшла 13 каманд Азія (АФК) - 39 каманд, з іх у фінальны турнір выйшла 4 каманды Афрыка (КАК) - 51 каманда, з іх у фінальны турнір выйшла 5 каманд Паўночная Амерыка (КАНКАКАФ) - 34 каманды, з іх у фінальны турнір выйшла 4 каманды Паўднёвая Амерыка (КОНМЕБОЛ) - 10 каманд, з іх у фінальны турнір выйшла 4 каманды Акіянія (АФК) - 10 каманд, з іх у фінальны турнір выйшла 1 каманда Удзельнікі

Спасылкі

Афіцыйны сайт германскага ўрада да ЧС 2006 Чэмпіянат свету 2006 на сайце ФІФА

Катэгорыя:2006 год у Германіі Катэгорыя:2006 год у спорце