Вера Мікалаеўна Блінцова (нар. , г. Бжэг, Польшча) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія Нарадзілася года ў горадзе Бжэг (Польшча). Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1984 года. Працуе мастаком-пастаноўшчыкам на Беларускім тэлебачанні.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Жыве ў г. Мінск.

Творчасць Стварыла шэраг габеленаў і тэатральных касцюмаў. Сярод асноўных работ — тэатральны касцюм «Эўрыдыка» і касцюмы да тэлеспектакляў «Покліч лесу», «Матчын спеў», серыя галаўных убораў «Адраджэнне», а таксама габелены «Зімовы букет», «Зіма», «Змрок».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі па касцюмах Беларусі