Андрэй Яўгенавіч Бур’як (нар. , г. Мінск) — беларускі мастак, працуе ў галіне манументальнага і станковага жывапісу.

Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1984 годзе і Беларускую акадэмію мастацтваў у 1994 годзе. Вучыўся ў А. Малішэўскага, А. Маціевіча, У. Тоўсціка, Г. Вашчанкі, У. Зінкевіча. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1988 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года.

Жыве ў г. Мінск.

Творчасць Працуе ў манументальным і станковым жывапісе. Сярод асноўных твораў — вітражы ў харэаграфічным вучылішчы ў Мінску, а таксама вітражы і жывапіснае пано ў Мінскім тэхнікуме лёгкай прамысловасці, мазаіка ў дзіцячым садзе ў горадзе Орша. Стварыў жывапісныя серыі «Інтэр’еры», «Paint from Morandi», а таксама кампазіцыі «Вялікі нацюрморт», «Навальніца», «Чырвоны інтэр’ер», «Гадзіннік, труба, табурэт».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-мазаічысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-вітражысты Беларусі