Віктар Іванавіч Баранаў (нар. , в. Коўчыцы 2, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, працуе ў жанрах пейзажа і нацюрморта.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Коўчыцы 2 Гомельскай вобласці. Скончыў завочны Народны ўніверсітэт мастацтваў імя Н. Крупскай у Маскве ў 1966 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1967 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.
Жыве ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці.
Творчасць Працуе ў галіне станковага жывапісу, пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Лета прайшло», «Адліга», «Канец лета», «Пераправа на Бярэзіне», «Зімовы вечар», «Перад навальніцай», «Родныя мясціны», «Сланечнікі», «Белы бэз»; серыя «Сялянскі нацюрморт».
Творы мастака знаходзяцца ў Музеі гісторыі г. Светлагорска.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Майстры нацюрморта Беларусі