Мікалай Васілевіч Безберды (нар. , г. Уладзімір, Расія) — беларускі мастак, працуе ў галіне мастацкага афармлення інтэр’ераў і грамадскіх прастораў.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Уладзіміры ў Расіі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1967 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1973 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў галіне мастацкага афармлення інтэр’ераў грамадскіх будынкаў, музеяў, выставачных прастораў, а таксама афармлення гарадскіх свят. Сярод асноўных твораў: праект рэспубліканскай мастацкай выстаўкі «Заўсёды напагатове», экспазіцыя «Алімпіяда-80» на ВДНГ Беларусі; комплекснае афармленне Мінскага вучылішча грамадзянскай авіяцыі, экспазіцыі Літаратурнага музея Я. Купалы і беларускага раздзела на Міжнародным гандлёва-прамысловым кірмашы ў Гановеры (Германія), а таксама афармленне мінскіх плошчаў да розных свят.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Дызайнеры інтэр’ераў Беларусі Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі