Сэт Баум (анг. Seth Baum; нар. 1979, Філадэльфія, ЗША) — междысцыплінарны амерыканскі даследчык у галіне глабальных катастрафічных рызык і этыкі будучыні. Су-заснавальнік і выканаўчы дырэктар Інстытута глабальных катастроф (Global Catastrophic Risk Institute, GCRI).
Біяграфія У 2001 годзе Баум атрымаў ступень бакалаўра па фізіцы ў Рочэстэрскім ўніверсітэце, у 2003 годзе ступень магістра ў Паўднева-Усходнім універсітэце ў Бостане, а ў 2012 атрымаў ступень доктара філасофіі па геаграфіі ў Пенсільванскім дзяржаўным універсітэце. Тэма яго дысертацыі была звязана з этыкай і палітычнымі наступствамі змянення клімату. У 2011 годзе Баум стаў адным з заснавальнікаў Інстытута глабальных катастроф, дзе займаецца даследаваннямі рызык, звязаных з тэхналагічным развіццём, ядзернай зброяй, штучным інтэлектам і зменамі клімату. Баум рэгулярна ўдзельнічае ў працы экспертных камісій, выступае з дакладамі ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях.
Даследаванні Навуковыя інтарэсы Баума сканцэнтраваныя на аналізе рызык глабальных катастроф, якія могуць прывесці да знішчэння чалавечай цывілізацыі. Асобная ўвага надаецца:
верагоднасці і наступствам ядзернай вайны рызыкам, звязаным з развіццём штучнага інтэлекту глабальным зменам клімату праблемам кіравання тэхналагічнымі рызыкамі
У сваіх працах Баўм актыўна выкарыстоўвае міждысцыплінарны падыход, які аб’ядноўвае геаграфію, этыку, палітыку і матэматычныя падыходы аналізу рызык.
Публікацыі Баум з’яўляецца аўтарам мноства навуковых артыкулаў у выданнях, прысвечаных рызыкам глабальных катастроф, этыцы тэхналогій і пытанням бяспекі. Яго працы цытуюцца пры падрыхтоўцы дакладаў для ААН і Міжурадавых груп экспертаў па змене клімату. Баўм актыўна ўдзельнічае ў грамадскім дыялогу па праблемах будучыні чалавецтва, з’яўляецца аўтарам папулярных артыкулаў у навукова-асветніцкіх выданнях (накшталт Scientific American). У 2016 годзе, пасля таго як Інстытут глабальных катастроф атрымаў грантавую падтрымку ад Future of Life Institute даследчыцкія інтарэсы Баўма перасунуліся ў бок бяспекі штучнага інтэлекту і этыкі касмічнай прасторы.
Зноскі
Катэгорыя:Футуролагі Катэгорыя:Рызыкі Катэгорыя:Этыка Катэгорыя:Навуковыя журналісты Катэгорыя:Тэхналагічныя журналісты Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў ЗША