СмірноўРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 157). () — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дварышчанскага сельсавета.
Геаграфія За 4 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Гомель — Калінкавічы), за 107 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Хойнік. Планоўка складалася з кароткай прамалінейнай вуліцы, з блізкай да мерыдыянальнай арыентацыяй і забудаванай драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя Заснаваны ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіў у склад калгаса імя XXI з’езда КПСС (цэнтр — вёска Руднае).
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (22 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы.
Да 31 снежня 2009 года ў Дворышчанскім сельсавеце, які перайменаваны ў Судкоўскі.
Насельніцтва
1959 год — 86 жыхароў (паводле перапісу).
Вядомыя асобы
Разуменка, Віктар Акімавіч (нар. 1930 або 1931) — ветэран працы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Смирнов на карте Беларуси
Катэгорыя:Судкоўскі сельсавет * Катэгорыя:Гісторыя Хойніцкага раёна Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна