Аляксандр Іванавіч Бранцаў (нар. , г. Мінск) — беларускі мастак-афарміцель.

Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з таго ж года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуючы як мастак-афарміцель, у суаўтарстве ўдзельнічаў у распрацоўцы і афармленні шэрагу маштабных праектаў: праекта ВДНГ БССР да 60-годдзя СССР, выстаўкі «40 год Мастацкаму фонду БССР» у Мінску, праекта і візуальнага афармлення стадыёна «Дынама» да Алімпіяды-1980.

Сярод іншых работ — мемарыяльны музей у вёсцы Шунеўка (Віцебская вобласць), раздзел БССР на XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве (1985), элементы мастацкага афармлення свята «Мінск-86» і выстаўкі «Мастакі тэатра, кіно і тэлебачання» (Мінск, 1987).

Узнагароды Узнагароджаны дыпломам XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (1985).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі