Вячаслаў Іванавіч Валынец (нар. , в. Ятвезь, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-графік і жывапісец.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Ятвезь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. З таго ж года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Жыве ў горадзе Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне кніжнай графікі і жывапісу. Стварыў ілюстрацыі да кніг: «На балоце скрыпелі драчы» А. Кудраўца, «Асобае заданне» А. Авечкіна, «Цвіце на Палессі груша» В. Казько.

Сярод жывапісных твораў — палотны: «Над старою грушай», «Партрэт мастака В. Камарова», «Партрэт мастака У. Вішнеўскага», «Старыя дрэвы», «Асенні вечар», «Багаты сусед», «Мёртвыя дрэвы», а таксама серыя «Дварнякі».

Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў фондах БСМ.

Узнагароды У 1995 годзе ўзнагароджаны дыпломам I ступені Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі