Васіле Александры (; ) — малдаўскі і румынскі пісьменнік, тэатральны дзеяч, збіральнік фальклору.
Біяграфія Вучыўся ў Парыжы (1834—39).
У сатырычных п’есах «Іоргу з Садагура» (1844), «Ясы ў час карнавалу», «Кірыца ў правінцыі» (абедзве 1852), казцы «Гісторыя аднаго залатога» (1843) і інш. адлюстраваў рэчаіснасць тагачаснай Малдавіі. Пад уплывам народнай творчасці напісаў вершаваны цыкл «Дойны» (1848—49, асобнае выданне 1853) і зборнік «Народныя вершы» (1852). Аўтар гістарычнай паэмы «Чырвоная дуброва» (1872), гістарычнай драмы «Ваявода-дэспат» (1880), феерыі «Сінзіяна і Пепеля» (1883) і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Малдовы Катэгорыя:Пісьменнікі Румыніі