Ёсель Шмуйлавіч Мешчані́наў, у расійскай традыцыі Оскар Самойлавіч Мешчані́наў () — скульптар, прадстаўнік Парыжскай школы.
Біяграфія Нарадзіўся а ў Віцебску. Дзед будучага скульптара, Юда Абрамаў належаў да мяшчанскага саслоўя, адкуль і паўстала прозвішча Мяшчанінавых. Бацька Іоселя, Шмуйла Юдавіч Мяшчанінаў, быў купцом 2 гільдыі, у яго сям’і было дванаццаць дзяцей (шэсць сыноў і шэсць дачок), сярод якіх Іосель быў самым малодшым. Адзін з яго братоў быў уладальнікам фатаграфічнага атэлье ў доме Рыцеўскага на Вакзальнай вуліцы ў Задзвінні, у якім два месяцы працаваў рэтушорам Марк Шагал.
Разам з Шагалам і Восіпам Цадкіным навучаўся ў Віцебскай школі-майстэрні Юдаля Пэна. У 1905—1906 гадах вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы.
У 1907 годзе эміграваў ва Францыю. Пасяліўся ў знакамітым парыжскім фаланстэры «Вулей», пачаў навучацца ў французскіх скульптараў. Да 1911 года вучыўся ў Нацыянальнай школе дэкаратыўных мастацтваў і Нацыянальнай школе прыгожых мастацтваў у А. Мерсье, але, расчараваўшыся ў акадэмізме, стаў памочнікам у майстэрні скульптара Жазэфа Бернара.
У 1910-1920-я гг. актыўна выстаўляўся ў парыжскіх салонах, а таксама ўдзельнічаў у выставах у Пецярбургу, Маскве і Лондане. У 1915 годзе ў часопісе «Апалон» выйшаў вялікі артыкул Якава Тугендхольда «Скульптура Мяшчанінава».
У 1910-х гадах Оскар Мешчанінаў гуляў прыкметную ролю ў жыцці не толькі рускай мастацкай калоніі, але і ўсёй Парыжскай багемы. Ён зблізіўся з многімі будучымі сусветна вядомымі мастакамі: П. Пікаса, Д. Рывера, Х. Суціным, А. Мадыльяні. Трое апошніх пакінулі жывапісныя партрэты Мешчанінава, а Хаім Суцін жыў у яго майстэрні падчас Першай сусветнай вайны.
У 1919 годзе Мяшчанінаў наведаў Індакітай, дзе абследаваў старажытны горад Ангкор і займаўся вывучэннем кхмерскай скульптуры. У 1927 годзе скульптар прыехаў у Індыю, дзе вывучаў скальныя храмы Элоры. У 1928 годзе ён наведаў СССР для ўдзелу ў выставе «Сучаснае французскае мастацтва» ў Маскве.
У 1944 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, прыняў амерыканскае грамадзянства. Аднак пасля заканчэння Другой сусветнай вайны часта наведваў Францыю.
Памёр 14 ліпеня 1956 года ў Лос-Анджэлесе.
Творчасць Працаваў з мармурам, гранітам, бронзай, гіпсам. Быць неакласікам, трактаваў скульптурную форму як кампазіцыю з абагульненых, архітэктанічна вытрыманых аб’ёмаў. Асноўныя яго працы: «Галава Панны» (1912, Дзяржаўны Рускі музей) «Маці Божая» (1913, Музей Санта-Барбары, ЗША) бюст Натана Альтмана (1916) «Чалавек у цыліндры» (1922, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя) «Мужчына з мёртвым дзіцем» (1952, адзін з асобнікаў-у Тэль-Авіўскім музеі выяўленчых мастацтваў).
У 2015 годзе Белгазпрамбанк у межах свайго праекта «Арт-Беларусь» набыў у прыватнага калекцыянера другі асобнік скульптуры «Мужчына з мёртвым дзіцем» (1952). Скульптура была адным з апошніх твораў скульптара і прысвечана Халакосту, гэта першы вернуты ў Беларусь твор Оскара Мешчанінава..
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Францыі Катэгорыя:Парыжская школа