Віктар Мацвеевіч Варламаў (, г. Мінск — ) — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся года ў горадзе Мінску. Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года ў 1956 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962 годзе. Вучыўся ў Х. Ліўшыца, В. Цвіркі, М. Данцыга.
Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1963 года. У 1962—1979 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.
Памёр года.
Творчасць
Працаваў у галіне жывапісу ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. Сярод асноўных твораў: «У родным горадзе», «Наша вясна», «Стальное ліццё», «Трактаразаводцы. Ударнікі 9-й пяцігодкі», «Праз 30 гадоў», «Сямейны экіпаж», «Мінск. Заходні мост», «Мінск. Няміга», «Мінск. Дом урада», «Мінск. Вуліца Герцэна», «Залатое Падмаскоўе», «Унутраны дворык Кафедральнага сабора», «Дзяўчынка-бібліятэкар», «Народны мастак Беларусі А. Марыкс», «Герой Сац. Працы Р. Ваньковіч», «Аўтапартрэт».
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і фондах БСМ.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі