Валянцін Іванавіч Варэца () — беларускі мастак-жывапісец, графік, манументаліст.
Біяграфія Нарадзіўся 5 сакавіка 1938 года ў пасёлку Выпалзава Калінінскай вобласці РСФСР (цяпер - Цвярской вобласці Расіі).
Скончыў Харкаўскі мастацкі інстытут у 1966 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з таго ж года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.
Жыў у Мінску. З 1996 года жыве з сям’ёй у Аўстраліі. Разам з жонкай валодае мастацкай галерэяй «Varetsa fine art» і мастацкай студыяй «Varetsa Studio» у раёне горада Мельбурн, штат Вікторыя.
Творчасць Працуючы ў галіне жывапісу і графікі, стварыў шэраг твораў, сярод якіх жывапісныя палотны: «Зямля», «Летам», «Раніца», «Бег», «Мелодыя», «Стыхія». Аўтар манументальных роспісаў «Сям’я», «Юнацтва», «Золата». Сярод графічных прац — «Рамантыкі», а таксама серыя «Гістарычныя асобы Беларусі» (у суаўтарстве з Л. Варэцай).
Яго працы захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі, галерэях Сант’Андрэа ў г. Парма (Італія), «Украінскі дом» у г. Кіеў, ў г. Бергама (Італія), Івана-Франкоўскім мастацкім музеі (Украіна), фондах Саюза мастакоў Украіны, АН Украіны, Вашынгтонскай бібліятэцы (ЗША), а таксама ў зборах Рымскага ўніверсітэта.
Сям’я У шлюбе з мастачкай Ліяіляй Варэца мае дачку Вераніку Варэца, скульптарку і графічную дызайнерку.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Студыя Варэцаў
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі