Ляіля Ахцямаўна Варэца () — беларуская мастачка-графік, працуе ў галіне кніжнай графікі, літаграфіі і акварэлі.

Біяграфія Нарадзілася 13 студзеня 1951 года ў Харкаве (УССР).

Скончыла Харкаўскі мастацкі інстытут у 1974 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.

Жыла ў г. Мінску. З 1996 года жыве з сям’ёй у Аўстраліі. Разам з мужам валодае мастацкай галерэяй «Varetsa fine art» і мастацкай студыяй «Varetsa Studio» у раёне горада Мельбурн, штат Вікторыя.

Творчасць Працуе пераважна ў тэхніцы каляровай літаграфіі, акварэлі і кніжнай графікі. Сярод асноўных серый: «Украінскія матывы», «Зямля ў квецені», «Чарнобыльскі след», «Гістарычныя асобы Беларусі» (у суаўтарстве з В. Варэцам).

Аўтарка ілюстрацый да кніг: «Мая рэспубліка», «Намеснік бабулі» П. Кавалёва, «Буду настаўнікам» Э. Агняцвет, «Беларуска-італьянская кухня», «Паміж Масквой і Варшавай» В. Іпатавай.

Стварыла серыі паштовых марак: «Мастакі Беларусі», «Гістарычныя асобы Беларусі», «Беларускія спартсмены на Алімпіядзе ў Атланце».

Яго працы захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі, галерэях Сант’Андрэа ў г. Парма (Італія), «Украінскі дом» у г. Кіеў, ў г. Бергама (Італія), Івана-Франкоўскім мастацкім музеі (Украіна), фондах Саюза мастакоў Украіны, АН Украіны, Вашынгтонскай бібліятэцы (ЗША), а таксама ў зборах Рымскага ўніверсітэта.

Сям’я У шлюбе з мастаком Валянцінам Варэцам мае дачку Вераніку Варэца, скульптарку і графічную дызайнерку.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Студыя Варэцаў

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі марак Беларусі