Іван Аляксандравіч (Ваня) Усовіч () — беларускі стэндап-комік.
Біяграфія
Раннія гады Нарадзіўся 14 ліпеня 1993 года ў Мядзелі Мінскай вобласці (Беларусь). Пазней пераехаў у Мінск. Пачаў гуляць у КВЗ яшчэ ў школе. Пасля заканчэння школы паступіў у БДЭУ і вучыўся на маркетолага-эканаміста. У ВНУ гуляў у студэнцкай лізе КВЗ, рэдактарам якой быў Слава Камісарэнка — удзельнік шоу «Адкрыты мікрафон» на тэлеканале «ТНТ». На базе студэнцкай каманды Камісарэнка стварыў стэндап-шоу «Cheesecake Factory», часткай якога стаў і Усовіч. У 2013 годзе Іван быў адлічаны з універсітэта з трэцяга курса і пераехаў у Маскву.
Кар’ера З 2013 года па 2014 год Усовіч удзельнічаў у шоу «Comedy Батл без межаў», дзе яму прапанавалі пайсці ў іншае шоу на канале ТНТ — «Stand Up». Затым у Маскве Усовіч прыняў удзел у шоу «Stand Up» на тэлеканале «ТНТ». Там ён пазнаёміўся з вядомымі расійскімі стэндаперамі, сярод якіх Руслан Белы, Юлія Ахмедава і іншыя. Першы час зарабляў каля 30 тыс. рублёў у месяц; тэлеканал таксама аплачваў кватэру, у якой у розны час жылі іншыя вядомыя комікі — Стас Старавойтаў, Ілля Собалеў і Нурлан Сабураў. Пасля ўдзелу ў тэлевізійным шоў папулярнасць Усовіча стала расці і ён пачаў сольную кар’еру, завёў асабістага мэнэджара і стаў актыўна гастраляваць з канцэртамі і карпаратывамі.
У 2017 годзе па версіі часопіса «Maxim» увайшоў у дзясятку найлепшых стэндап-комікаў Расіі, размясціўшыся на пятым месцы.
У снежні 2020 выйшаў першы сольны канцэрт Усовіча «Яшчэ адзін дзень».
У 2021 годзе ўдзельнічаў у Расійскай тэлевізійнай гульні «Слабое звяно».
У снежні 2023 года выпусціў другі сольны канцэрт «40 гадоў максімум».
Асабістае жыццё У 2022 годзе ажаніўся на Анастасіі Калусцян. У жніўні таго ж года ў пары нарадзілася дзіця.
Крыніцы
Катэгорыя:Стэндап-комікі Катэгорыя:Гумарысты Расіі Катэгорыя:Гумарысты Беларусі