Наталля Сяргееўна Варламава (нар. , хут. Цыраўскі, Ліепайскі раён, Латвія) — беларуская мастачка, працуе пераважна ў галіне графікі (пастэль).

Біяграфія Нарадзілася года на хутары Цыраўскі Ліепайскага раёна ў Латвіі. Скончыла акадэмію мастацтваў Латвіі ў 1980 годзе, дзе вучылася ў А. Бэма.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1981 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе пераважна ў тэхніцы пастэлі. Аўтарка серый нацюрмортаў «Беларуская народная кераміка» і «Беларускія народныя музычныя інструменты», трыпціхаў, прысвечаных Ф. Скарыны і В. Дуніну-Марцінкевічу.

Сярод іншых твораў — «Нацюрморт з макітрай», «Нацюрморт са старой кнігай», «Нацюрморт з партрэтам паўстанца 1863 г.», «М. Багдановіч. Як забудуся сном…», пейзажы «Старая Рыга» і «Марскі пейзаж».

Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі