Антаніна Аляксееўна Бялова (, г. Талдам, Маскоўская вобласць, РСФСР — ) — беларуская мастачка, мастачка-пастаноўшчыца, жывапісец, мастачка па касцюмах.

Біяграфія Нарадзілася года ў горадзе Талдам Маскоўскай вобласці. У 1939–1941 гадах навучалася ў Арлоўскім мастацкім вучылішчы. У 1951 годзе скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве, дзе яе выкладчыкамі былі Ф. Багародскі, П. Котаў і К. Марозаў.

З 1959 года ўдзельнічала ў мастацкіх выставах. З 1963 года працавала над сцэнічнымі касцюмамі.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Памерла года.

Творчасць Працавала як мастак кіно і жывапісец. Працавала над сцэнічнымі касцюмамі, брала ўдзел у афармленні фільмаў «Чэмпіён свету» (кінастудыя імя М. Горкага), «Палеская легенда» і «Пасеялі дзяўчаты лён» (эскізы касцюмаў, Беларусьфільм).

Сярод жывапісных твораў — «Птушніца», «Сябры», «На рэпетыцыі», «Музыка», «Пачатак вясны», «Флёксы». Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Узнагароды У 1977 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанай работніцы культуры Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР