Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака — адно з прадпрыемстваў у Расіі разам з манетным дваром у Санкт-Пецярбургу, якое займаецца вырабам манет, медалёў і ордэнаў на замову расійскіх улад, а таксама іншых дзяржаў. Апроч гэтага займаецца вырабам значкоў, жэтонаў і медалёў для прыватных заказчыкаў.

Гісторыя Сучасны манетны двор у Маскве быў заснаваны 25 красавіка 1942 для вырабу медалёў «За адвагу», «За баявыя заслугі», ордэнаў «Чырвоная Зорка» і «Айчыннай вайны» II ступені і інш.

У 1975 тут выраблялі залатыя чырвонцы, у 1977 — срэбныя памятныя манеты да летніх Алімпійскіх гульняў 1980.

У 2019 годзе тут выраблялі беларускія капейкі.

Крыніцы

Катэгорыя:Расія Катэгорыя:Манеты Беларусі