— ролевая відэагульня (RPG) ад першай асобы, распрацаваная і выпушчаная кампаніяй FromSoftware для PlayStation у снежні 1994 года. Першая гульня аднайменнай серыі. Паводле сюжэта гульні гулец павінен прайсці падземныя лабірынты, каб выявіць крыніцу ўварвання монстраў.

Гульня стала дэбютам для кампаніі і ўвайшла ў стартавую лінейку гульнявой прыстаўкі PlayStation, аднак першапачаткова планавалася выпусціць гульню на PC. Гульня была распрацавана прыблізна за шэсць месяцаў невялікай камандай. Пасля рэлізу гульня атрымала камерцыйны поспех, хоць і была неадназначна прынятая крытыкамі. King’s Field — адна з самых ранніх вядомых кансольных ролевых гульняў з трохмернай графікай, якая папярэднічае больш вядомым гульням, такім як Final Fantasy VII.

Сюжэт

Пралог.

Каралеўства Вердыт, Сярэдневякоўе. Зямля тэрарызавалі злыя сілы. З часам зло было пераможана героем, якога празвалі Цмокам. Цмок знік і стаў легендай; у яго гонар у лясах пабудавалі сабор, дзе адбываліся яго подзвігі.

Асноўныя падзеі.

На Каралеўства зноў нападаюць дэманы, проста ў сабор. Мясцовыя жыхары спадзяюцца на прароцтва — пра вяртанне Цмока. Спадкаемец прастола Джон Альфрэд Форэстэр прыходзіць у пракляты сабор у пошуках свайго бацькі, які прывёў атрад рыцараў на могілкі, але ўсе яны зніклі.

Форэстэр прарываецца ў катакомбы, дзе змагаецца з монстрамі. Там ён даведаецца, што кароль Вердыта, Рэйнхард Трэці, здабыў цёмную сілу, атруціў свайго брата, а яго бацька быў забіты Чорным рыцарам-захавальнікам цёмнага караля.

Джон атрымлівае спадчынны меч Цмока і забівае цёмнага чарадзея, які стварыў монстраў. Сустрэўшы эльфа Мірыю і яе гаспадара Гайрой, яны даюць Альфрэду сілу забіць Рэйнхарда Трэцяга і зачыніць партал, які адкрывае праход монстрам ў Вердыт. Спадкаемец Цмока забівае праклятага караля і становіцца новым каралём.

Водгукі і крытыка

Праз складанасць і нетрадыцыйны гульнявы працэс першапачатковая рэакцыя гульцоў і прэсы была стрыманай. Гэта рэакцыя негатыўна адбілася на продажах, але пазней дзякуючы часопіснай рэкламе, продажы гульні выраслі, у выніку чаго яна стала камерцыйным поспехам.

Адзін рэцэнзент быў даволі негатыўна настроены з нагоды якасці графікі, а таксама згадаў пра павольную баёўку.

Заўвагі

Спасылкі

Катэгорыя:Ролевыя відэагульні Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Японіі