Айраны I, таксама Айрэ́най I () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 4 км на паўночны ўсход ад Дукштаў, за 8 км на паўднёвы захад ад Мейшаголы, каля правага берага Віліі. Праз вёску праходзіць дарога з Кернава на Дукшты. Цэнтр сянюнайціі.

У ваколіцах вёскі знаходзяцца валун са знакамі і геалагічны кангламерат.

Гісторыя У XIX ст. у Айранах існаваў маёнтак і сяло, што належалі князям Гедройцам, уваходзілі ў Віленскі павет Віленскай губерні. Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці, сельская грамада Юр’ева-Гейшышкі. На пачатку XX ст. частка жыхароў перасялілася з Гродзенскай губерні ў новую частку, вядомую цяпер як Айраны II.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Айраны I занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Айраны I разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна