Ві́ктар Уладзі́міравіч Вінагра́даў () — савецкі лінгвіст-русіст і літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1940), акадэмік АН СССР (1946). Заснавальнік найбуйнейшай навуковай школы ў мовазнаўстве. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1951).
Біяграфія У 1917 годзе Віктар Вінаградаў скончыў Гісторыка-філалагічны інстытут і Археалагічны інстытут. Працягнуў навуковую падрыхтоўку ў Петраградскім універсітэце, дзе выкладаў з 1921 года. У 1920 годзе абраны прафесарам у Археалагічным інстытуце па кафедры гісторыі рускай мовы.
У 1934 годзе арыштаваны па «справе славістаў». У 1943 годзе з яго знялі абвінавачванні. Выкладаў у Табольскім настаўніцкім інстытуце. Пасля вяртання з Табольска ў 1944 годзе Вінаградаў стаў прафесарам Маскоўскага дзяржаўнага ўніврсітэта, а потым дэканам філалагічнага факультэта (1945—1948, 1950). У 1946 годзе яго абралі адразу сапраўдным членам АН СССР.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4-га склікання