Гай Уорэн Балард (; ) — пісьменнік, сузаснавальнік і лідар рэлігійнай арганізацыі «». Пісаў пад псеўданімам Годфры Рэй Кінг.

Біяграфія Гай Балард нарадзіўся ў Ньютане (Канзас, ЗША) 28 ліпеня 1878 года. Падчас Першай Сусветнай Вайны ён служыў у арміі ЗША. У 1916 годзе ажаніўся з Эднай Эн Вілер. Асноўны род яго заняткаў — горны інжынер.

У 1930 годзе, згодна са сцверджаннямі Баларда, ён меў містычны досвед сустрэчы з узнесеным валадаром . У гэтым жа годзе заснаваў разам са сваёй жонкай Эднай Балард рух «Я Есмь». Праз некаторы час дзеля публікацыі будучых кніг засноўвае фонд «Сэн-Жэрмэна» і яго выдавецкі аддзел «Saint Germain Press».

У 1934 годзе выйшла першая кніга Баларда «Раскрытыя таямніцы», у якой ён апісаў сваю сустрэчу з Сэн-Жэрмэнам. У тым жа годзе арганізаваў 10-дзённыя класы. У другой палове 1930-х гг. праводзяцца бясплатныя навучальныя класы ў розных гарадах ЗША, на якіх Балард абвяшчаў пасланні ад «Узнесеных Валадароў». Незадоўга да смерці Баларда клас у Лос-Анджэлесе збіраў каля 7000 чалавек. У 1939 годзе было заяўлена, што агульная колькасць паслядоўнікаў перавысіла 1 мільён чалавек, хаця тых, хто наведаў больш за адну ўступную лекцыю, было значна меней.

29 снежня 1939 года Гай Балард раптоўна памёр ад атэрасклерозу.

Бібліяграфія

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Рэлігійныя лідары