Анатоль Мікалаевіч Волкаў (нар. , Мінск) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся 11 сакавіка 1960 года ў Мінску. У 1983 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў Л. Талбузіна.

З’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выставаў з 1982 года. З 1996 года — член Беларускага саюза мастакоў.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць Анатоль Волкаў працуе ў галіне прыкладнога мастацтва (кераміка, шамот, дрэва), дэкаратыўнай скульптуры і інсталяцыі. Сярод яго вядомых керамічных кампазіцый — «Ратамка», «Бег», «Варшаўскія матывы», «Птушка», «Беларусь чарнобыльская», «Мутацыі». У скульптурнай галіне вылучаюцца творы: «Паўстанне», «Світанак», «Плач», «Постаць», «Погляд у будучыню», «Анёлы».

Вядомы таксама цыкл скульптурных пластоў «Помнікі дойлідства Беларусі» і серыя плакетак: «Святы», «Кармен», «Сон старога горада». Сярод інсталяцый вылучаюцца «Беларусь раскрыжаваная», «Пегас», «Смутак».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі