Віктар Мікалаевіч Кнушавіцкі (; (, Пятроўск, Саратаўская губерня — ) — савецкі эстрадны дырыжор і кампазітар.

Біяграфія Нарадзіўся 6 (19) студзеня 1906 года ў г. Пятроўск Саратаўскай губерні ў сям’і юрыста Мікалая Мікалаевіча Кнушавіцкага.

У школе вывучаў скрыпку і тэорыю кампазіцыі, а ў 12 гадоў набыў і практычны вопыт выступленняў — іграў у салонных і танцавальных аркестрах у рэстаранах і перад сеансамі ў мясцовым кінатэатры. У 1921 годзе паступіў у Саратаўскую кансерваторыю, скончыў яе па класах скрыпкі Б. С. Багатырова і кампазіцыі Л. М. Рудольфа (1925). Затым перавёўся на тэарэтыка-кампазітарскі факультэт у Маскоўскі музычны тэхнікум імя А. М. Скрабіна, дзе працягваў сваю выканальніцкую дзейнасць.

У пачатку 1930-х гадоў — дырыжор аркестра Маскоўскага цырка, затым — музычны кіраўнік джаза Цэнтральнага канцэртна-эстраднага бюро Дзяржаўнага аб’яднання музыкі, эстрады і цырка.

У 1936 годзе па рэкамендацыі М. Грынберга прызначаны музычным кіраўніком Дзяржаўнага джаз-аркестра СССР (Дзяржджаз), дзе мастацкім кіраўніком стаў М. І. Блантэр. Першае выступленне Дзяржджаза адбылося 28 лістапада 1938 года ў Калоннай зале Дома Саюзаў падчас першай дэкады савецкай музыкі. Падчас мерапрыемства ўпершыню прагучала песня «Кацюша»Князев В. Государственный джаз Союза ССР // Вечерняя Москва. 29 ноября 1938 года, якая пазней стала адным з нефармальных сімвалаў Вялікай Айчыннай вайны.

У 1940 годзе вызвалены ад пасады дырыжора Дзяржджаза. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў аркестрам у Першай ударнай арміі, а затым на Паўночна-Заходнім фронце. У 1945—1952 гадах кіраваў Эстрадным аркестрам Усесаюзнага радыё, асноўны касцяк якога склалі музыканты-франтавікі. У гэтыя гады, з нарастаннем напружанасці Халоднай вайны, джаз перастаў атрымліваць дзяржаўную падтрымку і быў практычна выключаны з рэпертуару вядомых аркестраў. Калектыў Кнушавіцкага ў лепшых узорах сваёй творчасці арыентаваўся на ансамблі, якія акампанавалі Пятру Лешчанку, але пры гэтым выконваў усе прадпісанні міністэрства культуры, выконваючы музыку, адпаведную густам савецкага музычнага начальства.

У Маскве кампазітар жыў на вуліцы Народнага Апалчэння, 18. Памёр ў 1972 годзеКнушевицкий Виктор Николаевич (1906—1972). Пахаваны ў Маскве на Кузьмінскіх могілках.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Расіі