Андрэй Юр’евіч Паўлючэнка (нар. , г. Мінск) — беларускі дзяржаўны службовец.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску.

У адкрытых крыніцах біяграфія Паўлючэнкі не публікавалася. Вядома, што ён працаваў у ахове Аляксандра Лукашэнкі ажно з 2001 года, менш за год, са снежня 2016 па снежань 2017 года, быў кіраўніком Служба бяспекі Прэзідэнта Беларусі.

У 2016 годзе Паўлючэнка быў слухачом факультэта падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне».

11 снежня 2017 года быў прызначаны кіраўніком Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі.

Удзел у выдварэнні Святланы Ціханоўскай з Беларусі Паводле сюжэта, які 6 жніўня 2025 быў паказаны на дзяржаўным тэлеканале АНТ, Андрэю Паўлючэнку належыць ключавая роля ў выдварэнні ў жніўні 2020 года Святланы Ціханоўскай з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў і пачатку шырокамаштабных пратэстаў. Згодна з фільмам, ён нібыта па просьбе самой Ціханоўскай дапамагаў ёй выехаць з краіны. Паўлючэнка быў у мінскай кватэры Ціханоўскай перад яе ад’ездам, перадаў ёй канверт з грашыма і суправаджаў яе і кіраўніцу яе штаба Марыю Мароз ў машыне да беларуска-літоўскай мяжы.

Па словах Мароз, на ад’ездзе Ціханоўскай настойваў менавіта Паўлючэнка. Пад ціскам яна пагадзілася, але Мароз, якая асцерагалася, што з імі ў дарозе могуць расправіцца, як з іншымі апанентамі рэжыму Лукашэнкі, настаяла на там, каб з імі ў адной машыне знаходзіўся асабіста Паўлючэнка — высокапастаўлены сілавік служыў «жывым шчытом» ад магчымых правакацый.

Асабістае жыццё Станам на лета 2025 года меў двух дачок, 17-гадовую Паліну і 14-гадовую Марыю. Жонка, Ірына Паўлючэнка (Шарко), да нараджэння першай дачкі працавала эканамістам у ПУП «Прамснабтэхніка». Ва ўласнасці мае дзве кватэры ў Мінску — на вуліцах Скрыпнікава і Вясёлкавай. Таксама яму належыць зямельны ўчастак у садаводчым таварыстве «Мая ўцеха» пад Мінскам.

Крыніцы