Ата́ Атаджа́наў () (, Геакча-2 (цяпер Марыйскі велаят), Туркменская ССР) — ) — туркменскі савецкі паэт, драматург, перакладчык. Народны пісьменнік Туркменістана.

Біяграфія Пасля сканчэння школы ў 1938 г. скончыў Туркменскі педагагічны тэхнікум, пасля вучыўся ў Ашхабадскім педінстытуце. У 1960 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве.

Творчасць Атаджанаў пачаў свой шлях у літаратуру ў абласной газеце «Lenin baýdagy».

У 1948 г. выйшла ў свет першая кніга яго лірыкі «Яблыня расцвітае ноччу». Далей выходзілі кнігі «Крок за крокам» (1961), «Чайкі ляцяць» (1962), «Не гасні, мой ачаг!» (1966), «Месячны вечар» (1972), «Іду да вас» (1980) і інш.

П'есы і лібрэта Атаджанава ахвотна прымаліся да пастановак мясцовымі і ўсесаюзнымі тэатрамі.

Апошнія гады Атаджанаў плённа працаваў у жанрах прозы і перакладу. Ён перакладаў творы Рудакі, Гейнэ, Гётэ, Пушкіна, Хікмета, Гільена, Твардоўскага.

Беларускія пераклады Паэзію А. Атаджанава на беларускую мову перакладаў В. Жуковіч.

Літаратура Атаджанаў, А. // Мая Туркменія : Вершы. Паэмы : З туркм. / уклад. Л. Філімонавай, А. Чарыяравай ; прадм. Б. Джутдыева. — Мн. : Маст. літ., 1992. — 253 с., іл. — (Паэзія народаў СССР)

Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР