Бердыназа́р Худайназа́раў () (, Гызылсакгал, Ашхабадскі раён, Туркменская ССР — , Ашхабад, Туркменістан) — туркменскі савецкі паэт, пісьменнік, драматург, сцэнарыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Махтумкулі. Народны пісьменнік Туркменістана (1984).

Біяграфія Рана застаўся без бацькі. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў табельшчыкам. На будаўніцтве Каракумскага канала быў карэспандэнтам газеты «Водостроевец». У 1959 годзе скончыў Вышэйшыя курсы Літаратурнага інстытута ў Маскве. З 1991 года — старшыня Саюза пісьменнікаў Туркменістана.

Творчасць Пачаў пісаць у 1946 годзе.

Паэтычныя зборнікі 1957 — «Гарачы стэп» (; 1959 — пераклад на рускую мову) 1963 — «Поле барацьбы» 1964 — «Песня пра чалавека» () 1966 — «Жыццё, люблю цябе» 1967 — «Чалавек над эпохай» 1973 — «Гордая галава» 1978 — «Матчына малако»

Кнігі прозы 1970 — «Людзі пяскоў» 1978 — «Песня бягучай вады» 1980 — «Вочы следапыта» 1983 — «Сумленне»

Беларускія пераклады Паэзію Б. Худайназарава на беларускую мову перакладаў Р. Барадулін.

Крыніцы

Літаратура Худайназараў, Б. // Мая Туркменія : Вершы. Паэмы : З туркм. / уклад. Л. Філімонавай, А. Чарыяравай ; прадм. Б. Джутдыева. — Мн. : Маст. літ., 1992. — 253 с., іл. — (Паэзія народаў СССР)

Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР