Алаберды́ Хаі́даў () (, Бешыр, Хаджамбазскі этрап, Лебапскі велаят, Туркменская ССР — , Туркменістан) — туркменскі савецкі паэт, пісьменнік, сцэнарыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Махтумкулі за творы для дзяцей і юнацтва (1982).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў вёсцы Мекан Хаджамбазскага этрапа. Пасля школы працаваў у сельскай гаспадарцы. Вучыўся ў педагагічным вучылішчы ў Атамураце (цяпер Керкі), пасля працаваў рэдактарам у гарадскім радыёвяшчанні, а затым у газеце «Шлях бавоўнароба» (). У 1950–1955 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Туркменскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у выдавецтве «Туркменістан» (), туркменскім радыё і Акадэміі навук.

Творчасць

Паэтычныя зборнікі 1952 — «Нашы дні» () 1955 — «Сіняе неба» () 1957 — «Час узмужнення» () 1959 — «Вершы і паэмы» () 1961 — «Ранішні вецер» () 1967 — «Размова» () 1981 — «Жыццё — вясёлая рэч» () 1986 — «Знакі любові» ()

Паэмы 1960 — «Аба Сердар» () «Паэма бавоўны» () «Паэт» () «У краі Артыка Бабалы» () «Песня Мангышлака» () «Праметэі нашага часу» () «Новая казка пра залатую рыбку і рыбака» () «Прыгожая дзяўчына» () «Джэйраны» () «Чараўніцтва» () «Вада» () «Таджыкістан» () «Мроіва» () «Бірузовая паэма» () «Адкрыцці дзіцячых гадоў» () «Гаўхер» ()

Проза 1972 — раман «Учорашнія людзі» () 1976 — аповесць «Там, дзе засынае сонца» () 1979 — раман «Мільён крокаў» () 1983 — раман-трылогія «Выгнанне ўладара» ()

Кнігі для дзяцей 1953 — «Юныя мічурынцы» () 1956 — «Вясновыя вершы» () 1958 — «Пра пустыню і сад, пра мора і гару» () 1967 — «Мускус пустыні» () 1970 — «Шукальнікі скарбу» () 1977 — «Мой дом — пустыня» () 1982 — «Там, дзе засынае сонца» () 1991 — «Злыя птушкі» () 1992 — «Адзін дзень доўгага тыдня» () 1994 — «Смелыя людзі» ()

Па сцэнарах Хаідава зняты фільмы «Двое в пустыне» (1968), «Мал, да удал» (, 1974), «Цвет золота» (1974).

Беларускія пераклады Паэзію А. Хаідава на беларускую мову перакладала Вера Вярба.

Памяць У Ашхабадзе на алеі «Натхненне» () усталяваны бюст Хаідава.

Спасылкі Allaberdi Haýydow Биография и книги автора Хаидов Аллаберды Новинки Аллаберды Хаидова Аллаберды Хаидов - сценарист - фильмография - советские сценаристы - Кино-Театр.Ру

Літаратура Хаідаў, А. // Мая Туркменія : Вершы. Паэмы : З туркм. / уклад. Л. Філімонавай, А. Чарыяравай ; прадм. Б. Джутдыева. — Мн. : Маст. літ., 1992. — 253 с., іл. — (Паэзія народаў СССР)

Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР