Байра́м Джутды́еў () (нар. , Яндаклягыз, Гёкдэпінскі этрап, Ахалскі велаят, Туркменская ССР) — туркменскі савецкі паэт. Народны пісьменнік Туркменістана (1992).
Біяграфія Скончыўшы сярэднюю школу № 11, у 1957 годзе Джутдыеў паступіў у Туркменскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Махтумкулі па спецыяльнасці «настаўнік гісторыі», які скончыў у 1962 годзе. Працаваў літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыі газеты «Малады камуніст» (), у 1964–1969 гадах — загадчыкам аддзела газеты «Савецкі Туркменістан» (), у 1971–1973 гадах — галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (), у 1973–1986 гадах — галоўным рэдактарам часопіса «Молат» (), у 1986–1991 гадах — галоўным рэдактарам часопіса «Савецкая літаратура» (). У 1991 годзе працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Камуніст Туркменістана» (), у 1992–2003 гадах — намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дыяр» (), затым у 2007–2008 гадах — літаратурным супрацоўнікам часопіса «Жаночае сэрца» (). У 2008 годзе прыйшоў працаваць у газету «Туркменістан» ().
Творчасць
Аўтар каля 20 зборнікаў вершаў, 5 з іх — кнігі перакладаў на туркменскую мову:
«Водаадвод» () «Імпэт» () «Уплыў» () «Прабачаецца» () «Стракатыя палі» () «Край мелодый» () «Дом душы» () «Час жніва» () «У час хлусні» () «Усходні дыван» () «Добры вечар» ()
Характарызуючы творчую манеру Джутдыева, Р. Барадулін адзначаў, што ён піша «ў традыцыйным, ясенінскім плане ў лепшым значэнні гэтага слова».
Узнагароды медаль «Руплівасць» () медаль «За любоў да Радзімы» () ордэн «Адраджэнне» () ордэн «Нейтралітэт» () ордэн «За вялікую любоў да незалежнага Туркменістана» ()
Крыніцы
Спасылкі Türkmenistanyň halk ýazyjysy Baýram Jütdiýew aradan çykdy | Medeniýet
Літаратура Джутдыеў, Б. Крытэрый праўды // Мая Туркменія : Вершы. Паэмы : З туркм. / уклад. Л. Філімонавай, А. Чарыяравай ; прадм. Б. Джутдыева. — Мн. : Маст. літ., 1992. — 253 с., іл. — (Паэзія народаў СССР)
Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР