Верхні Траянаў вал — сучасная назва ўмацавання ў цэнтральнай частцы цяперашняй Малдовы. Яго паходжанне застаецца дыскусійным: адны даследчыкі лічаць яго рымскім, іншыя сцвярджаюць, што ён узведзены ў III—IV стагоддзях германскім племенем грэўтунгаў (пазнейшыя остготы) для абароны сваіх меж ад гунаў.

Ёсць здагадка, што ў пазнейшых рымскіх крыніцах ён мог згадвацца як «Грэўтунгскі вал», аднак гэтая гіпотэза застаецца няпэўнай, бо грунтуецца на адзіным шматзначным згадванні ў творы Аміяна Марцэліна.

Апісанне У Малдове вал цягнецца ад ракі Прут да ракі Днестр, ад горада Леова да горада Тэгіна, мінаючы шматлікія населеныя пункты: Троян-Ялпуджэні, Каракуй, Сэрэціка-Ноўа, Первамайск, Градысцэ, Коштэнгалія, Сату-Ноў, Чуфлешці, Баймаклія, Салкуца, Мар’янаўка-дэ-Сус, Заім, Кіркэешці, Кэўшэнь, Кіцканы і Копанка. У Румыніі рэшткі гэтага вала можна пабачыць у камунах Цыгэнашы, Карнічэнь, Шэндрэнь і Токсамэні.

Паводле гісторыка І. Хынку (I. Hîncu), агульная даўжыня вала складае каля 120 кіламетраў. Першапачатковая вышыня дасягала 3-4 метраў, шырыня — 10-15 метраў, з поўначы вал быў узмоцнены ровам глыбінёй 2-3 метры. Цяпер у многіх месцах яго вышыня не перавышае паўметра.

Пытанне паходжання Ёсць некалькі гіпотэз пра тое, хто і калі пабудаваў вал. Рымская гіпотэза: Некаторыя вучоныя, напрыклад Васіле Недэльчук, сцвярджаюць, што вал першапачаткова ўзвялі рымляне. Асноўным доказам яны лічаць тое, што абарончы роў знаходзіцца з поўначы, то-бок павернуты ад рымскіх уладанняў. Паводле гэтай версіі, імператар Траян каля 110 года ўзвёў першы земляны вал, каб абараніць прыбярэжную зону ад дэльты Дунаю да горада Тырас. Германская гіпотэза: Іншыя даследчыкі, такія як гісторык Пітэр Хедэр, мяркуюць, што вал узвялі мясцовыя германскія плямёны, перадусім для абароны ад качэўнікаў Цэнтральнай Азіі — гунаў пад кіраўніцтвам Атылы.

Гісторык Томас С. Бэрнс займае болей асцярожную пазіцыю і падкрэслівае неабходнасць дакладнейшага датавання. Звязаць гэты геаграфічны аб’ект у Малдове з апісаннем у Аміяна Марцэліна ўпершыню прапанаваў румынскі гісторык Раду Вулпе ў 1957 годзе. Аднак гісторык ставіць пад сумнеў прапанаваную папраўку тэксту Аміяна, неабходную для таго, каб гэты ўрывак можна было трактаваць як апісанне вала.

Гл. таксама Траянавы валы Атанарыхаў мур Гісторыя Малдовы

Крыніцы

Літаратура Emanuel Constantin Antoche, Marcel Tanasache, (1990) «Le Vallum (Troian) de la Moldavie centrale» in Etudes Roumaines et Aroumaines. Sociétés européennes, no. 8, Paris ; Bucharest : [s.n], pp. 130-133, ; SUDOC 087572664

Спасылкі Рымскія крэпасці і муры ў Румыніі і Малдове на Google Maps і Earth

Катэгорыя:Готы Катэгорыя:Германская археалогія Катэгорыя:Гісторыя Малдовы Катэгорыя:Гісторыя Румыніі Катэгорыя:Рымская Дакія