Алякса́ндр Канстанці́навіч Мацве́еў () — савецкі і расійскі лінгвіст, спецыяліст у галіне ўральскай і паўночнарускай дыялектнай лексікі і субстратнай тапанімікі. Займаўся таксама этымалогіяй, анамастыкай, фіна-ўгразнаўствам, тэорыяй моўных кантактаў. Член-карэспандэнт РАН з 7 снежня 1991 года па секцыі гуманітарных і грамадскіх навук (мовазнаўства). Прафесар УрДУ імя А. М. Горкага (Екацярынбург), заснавальнік уральскай анамастычнай школы.

Біяграфія Нарадзіўся 8 ліпеня 1926 года ў Свярдлоўску.

У 1949 годзе скончыў факультэт рускай мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута. З 1952 года — ва УрДУ імя А. М. Горкага. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Финно-угорские заимствования в русских говорах Северного Урала». У 1961—2005 гадах — загадчык кафедры рускай мовы і агульнага мовазнаўства УрДУ. Доктар філалагічных навук (1970, дысертацыя «Русская топонимика финно-угорского происхождения на территории севера Европейской части СССР»), прафесар (1971), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1988).

Памёр 9 кастрычніка 2010 года ў Екацярынбургу.

Навуковая дзейнасць А. К. Мацвееў — аўтар больш за 270 навуковых публікацый, кіраўнік навуковай школы ў галіне анамастыкі і тапаніміі. Зрабіў значны ўнёсак у даследаванне практычных і тэарэтычных праблем этымалогіі, анамастыкі, дыялекталогіі, старажтынейшай гісторыі фіна-уграў. Быў шырока вядомы як бліскучы лектар, педагог, эрудыт.

Стваральнік тапанімічнай экспедыцымі УрДУ — унікальнай навуковай супольнасці, якая назапасіла мільённыя картатэкі палявых лексічных і анамастычных матэрыялаў. Пад кіраўніцтвам А. К. Мацвеева складзена большасць тамоў асноўнага корпуса «Словаря русских говоров Среднего Урала» (1981—1988). Ён таксама кіраваў стварэннем «Словаря говоров Русского Севера» (тт. 1—3) і «Материалов к словарю финно-угро-самодийских заимствований в говорах Русского Севера» (т. 1, 2004). А. К. Мацвеевым былі падрыхтаваны першы тапанімічны і першы аранімічны слоўнікі Урала.

Быў галоўным рэдактарам усерасійскага навуковага часопіса «Вопросы ономастики» з моманту яго стварэння да сваёй смерці.

Педагагічная дзейнасць Ва УрДУ А. К. Мацвееў у розны час чытаў курсы «Введение в языкознание», «Общее языкознание» і «Введение в славянскую филологию», а таксама спецкурсы «Топонимия Урала», «Методы топонимических исследований», «Происхождение славян (лингвистический аспект)», «Меря и мерянский язык», «Индоевропейцы и индоевропейские языки». Сярод яго вучняў — вядомыя спецыялісты ў галіне дыялекталогіі і анамастыкі: праф. А. Л. Беразовіч, праф. Т. М. Дзмітрыева, праф. М. Э. Рут і інш.

Пад кіраўніцтвам А. К. Мацвеева былі абаронены 6 доктарскіх і больш за 30 кандыдацкіх дысертацый.

Асноўныя працы Манаграфіі Нёройки караулят Урал : Путешествие в топонимию. — Свердловск, 1976. Семь названий на карте Урала. — Свердловск, 1979. . . . От Пай-Хоя до Мугоджар : Названия уральских хребтов и гор. — Свердловск, 1984. Вершины Каменного Пояса : Названия гор Урала. — Челябинск : Южно-Уральское книжное издательство, 1990. — 288 с. — ISBN 5-7688-0296-7. Методы топонимических исследований. — Свердловск, 1986. Вверх по реке забвения : Рассказы о географических названиях. — Свердловск : Уральское книжное издательство, 1992. Географические названия Тюменского Севера : Краткий топонимический словарь. — Екатеринбург, 1997. Географические названия Свердловской области : Топонимический словарь. — Екатеринбург, 2000. 2-е изд. — Екатеринбург, 2007. Субстратная топонимия Русского Севера. — Екатеринбург, 2001—2015. — Ч. 1-4. Ономатология. — М., 2006. Материалы по мансийской топонимии горной части Северного Урала. — Екатеринбург, 2011.

Артыкулы Финно-угорские заимствования в русских говорах Северного Урала. — 1959. Древнеуральская топонимика и её происхождение // Вопросы археологии Урала. — 1961. — Вып. 1. Об отражении одного финно-угорского фонетического соответствия в субстратной топонимике Русского Севера. — 1968. Субъективные факторы и лженаука в топонимических исследованиях // Вопросы ономастики. — 2010. — № 1.

Крыніцы

Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Этымолагі Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Дыялектолагі Катэгорыя:Анамасты