Святла́на Міха́йлаўна Талста́я (дзявочае прозвішча ШурНикита Ильич Толстой на сайте Род Толстых. ; ) — расійскі лінгвіст, спецыяліст у галіне славянскай этналінгвістыкі, доктар філалагічных навук (1993), прафесар, акадэмік РАН (2016), загадчык аддзела этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства РАН, кіраўнік Маскоўскай этналінгвістычнай школы.

Удава акадэміка РАН М. І. Талстога, маці тэлевядучай Фёклы Талстой.

Біяграфія Нарадзілася 14 снежня 1938 года ў Маскве ў сям’і журналістаў Міхаіла Маркавіча Шура і Анастасіі Сямёнаўны Тахілат.

Навучалася на філалагічным факультэце МДУ. З 1961 года — у Інстытуце славяназнаўства РАН. У 1968 годзе пасля заканчэння там аспірантуры абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пачатковыя і канчатковыя спалучэнні зычных у славянскіх мовах» (навуковы кіраўнік — У. М. Тапароў). З 1992 года — загадчыца сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства. У 1993 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Славянская марфаналогія: асноўныя паняцці, аспекты і метады». 28 кастрычніка 2016 года абрана сапраўдным членам РАН па Аддзяленні гісторыка-філалагічных навук.

Замежны член (акадэмік) Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2000) і Польскай акадэміі мастацтваў. Член рэдкалегіі часопісаў «Известия РАН. Серия литературы и языка» і «Русский язык в научном освещении».

Навуковая дзейнасць С. М. Талстая — спецыяліст у галіне славянскай этналінгвістыкі, фалькларыстыкі і этнаграфіі, дыялекталогіі, параўнальнай лексікалогіі і фанетыкі славянскіх моў. Разам з М. І. Талстым з’яўляецца заснавальніцай Маскоўскай этналінгвістычнай школы (пасля смерці мужа ў 1996 годзе ўзначаліла школу).

З пачатку 1990-х гадоў кіруе працай над фундаментальным выданнем Маскоўскай этналінгвістычнай школы — пяцітомным этналінгвістычным слоўнікам «Славянские древности» (т. 1 — М., 1995; т. 2 — М., 1999; т. 3 — М., 2004; т. 4 — М., 2009; т. 5 — М., 2012), а таксама многімі іншымі калектыўнымі выданнямі і праектамі Аддзела этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства РАН (серыя «Славянский и балканский фольклор», зборнікі па вывучэнні народнай духоўнай культуры Палесся, праект «Категории языка народной культуры» паводле праграмы АГФН РАН, праект «Время и пространство: семантика и символика» і інш.).

Асноўныя працы Толстая, С. М. Морфонология в структуре славянских языков. — М., 1998. Толстая, С. М. Полесский народный календарь. — М., 2005. Толстая, С. М. Пространство слова. Лексическая семантика в общеславянской перспективе. — М., 2008. Толстая, С. М. Семантические категории языка культуры: очерки по славянской этнолингвистике. — М., 2010. Толстая, С. М. Мир человека в зеркале языка. Очерки по славянскому языкознанию и этнолингвистике. — М. : Индрик, 2019.

Узнагароды Ордэн Дружбы (5 снежня 2014) — за вялікі ўнёсак у развіццё адукацыі, навукі, падрытоўку кваліфікаваных спецыялістаў і шматгадовую плённую дзейнасць.

Крыніцы

Літаратура Славянские этюды. Сборник к юбилею С. М. Толстой. — М., 1999. Березович, Е. Л., Молдован, А. М. К юбилею Светланы Михайловны Толстой // Славяноведение. — 2013. — № 6. — С. 114—117.

Спасылкі Старонка на сайце Інстытута славяназнаўства РАН «Я не очень поддавалась общим настроениям» (інтэрв’ю сайту Arzamas)

Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Этымолагі Катэгорыя:Анамасты Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Этнографы Расіі