Эрык Эрыксон Байе (1 сакавіка 1926 г. — 13 кастрычніка 2004 г.) — нарвежска-амерыканскі журналіст, мастак, пісьменнік, кінаакцёр, спявак народнай музыкі, радыё- і тэлевядучы. Адзін з самых вядомых і папулярных нарвежцаў ў 20-м стагоддзі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Брукліне, штат Нью-Ёрк, у сям'і Рэнауг (нарв. Rønnaug) і опернага спевака Эрыка Оле Бая. Яго сям'я вярнулася ў Нарвегію, калі яму было шэсць гадоў. Праз некалькі гадоў, яны пасяліліся ў Осла, дзе знялі гатэль тыпу "начлег і сняданак". У падлеткавым узросце Бай далучыўся да нарвежскага руху супраціву акупацыі Нарвегіі нацысцкай Германіяй падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны ён вярнуўся ў Злучаныя Штаты, дзе навучаўся ў Лютэранскім каледжы Мідленда, штат Небраска, і ў Вісконсінскім універсітэце ў Мэдысане. Падчас вучобы Эрык Бай шмат падарожнічаў па Злучаных Штатах.

У 1953 годзе Бай уладкаваўся на сваю першую працу рэпарцёрам у Associated Press і фрылансерам у Нарвежскай вяшчальнай карпарацыі (NRK). У 1955 годзе ён пераехаў у Лондан, працаўладкаваўшыся ў замежнай службе BBC адпрацаваўшы тры гады.

Бай карыстаўся велізарнай папулярнасцю сярод нарвежцаў, а яго песні і праграмы на радыё і тэлебачанні прыцягвалі як магніт аўдыторыю ўсіх узростаў. Ён быў вядомы сваім дарам адчуваць сябе камфортна як з каралём Нарвегіі, так і з выпадковым чалавекам, сустрэтым на вуліцы. Яго вандроўныя рэпартажы па ўсім свеце вар'іраваліся ад пошукаў старога правадыра апачаў у Амерыцы да прывозу афрыканскага правадыра з Ганы, які адказаў на паведамленне ў бутэльцы, выпушчанай NRK у Нарвегію.

Эрык Бай быў добра вядомы сваёй падтрымкай нарвежскіх маракоў. Ён шмат часу прысвяціў дапамозе Нарвежскаму таварыству выратавання на моры, збіраючы сродкі на будаўніцтва ў 1960 годзе зусім новага выратавальнага судна «Skomvær II», якое было названа ў гонар барка «Skomvær» з песні Бая «Skomværvalsen». Таварыства таксама назвала адно са сваіх выратавальных суднаў у гонар артыста.

У 1978 годзе кароль Нарвегіі ўзвёў яго ў рыцары 1-й ступені Каралеўскага нарвежскага ордэна Святога Олава . У 2005 годзе гледачы NRK абралі яго трэцім найвялікшым нарвежцам 20-га стагоддзя, саступаючы каралю Олаву V і Эйнару Герхардсену.

Бай быў ў шлюбе з Тувэ Білінгтан Ёргенсен з 1953 года да яго смерці ад раку ў Хвалстадзе, Аскер, Нарвегія.

Фільмаграфія

1961: Я — фарысэн 1966: Reisen til havet

Дыскаграфія

Vi går ombord (1960) Erik Bye Synger Skjæraasen (1966) Jeg Vet en Vind (1972) Gjensyn (1974) Gammel Er Min Fjord (1974) Blow Silver Wind (1976) En Dobbel Deylighet (1978) з Біргіт Грымстад Norske Folketoner (1978) Vandring på Vår Herres Klinkekule (1985) Langt Nord i Livet (1994) En sang under skjorta - Et Visevalg Fra Skattkammeret (1995) I dur og brott (2003) з Каралеўскім ваенна-марскім аркестрам Нарвегіі

Знешнія спасылкі

Эрык Бай 1926–2004 – Кароткі некралог, Aftenposten, 14 кастрычніка 2004 г. Эрык Бай — гук і аўдыё — з архіва Нарвежскай вяшчальнай сістэмы (NRK) Профіль Bye на NRK

Катэгорыя:Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане Катэгорыя:Памерлі ў 2004 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брукліне Катэгорыя:Нарадзіліся 1 сакавіка Катэгорыя:Памерлі 13 кастрычніка