Надзея Рыгораўна Дземянчук (, в. Песцянькі — ) — беларуская бібліятэкарка. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1991).

Біяграфія Нарадзілася ў 1940 годзе ў вёсцы Песцянькі. Скончыла Гродзенскае культурна-асветнае вучылішча і Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працавала загадчыцай Хадыніцкай сельскай бібліятэкі, піянерважатай Бярозаўскай школы, культарганізатаркай Кобрынскага парку культуры і адпачынку імя А. В. Суворава, загадчыцай чытальнай залы Кобрынскай раённай бібліятэкі, загадчыцай Кобрынскай раённай дзіцячай бібліятэкі, дырэктаркай Кобрынскага парку культуры і адпачынку імя А. В. Суворава.

Памерла ў 2001 годзе.

Узнагароды Ганаравана званнем Заслужанага работніка культуры Беларусі (1991).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Вызначыліся працай. 1945 — Да нашых дзён // Познай Кобрын

Катэгорыя:Бібліятэкары Беларусі