Замаскварэчча () — раён і муніцыпальнае ўтварэнне ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы, размешчаныя ў лукавіне ракі Масквы, на правым яе беразе, на поўдзень ад Крамля.
Насельніцтва — 55 293 чал. (2024). Тэрыторыя 4,32 км². У раёне Замаскварэчча размешчаны станцыі метро «Новакузнецкая», «Траццякоўская», «Павялецкая», «Дабрынінская», «Серпухаўская». Насельніцтва
Тэрыторыя і межы Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Масквы, у складзе Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі.
Контуры муніцыпалітэта праходзяць па восях наступных геаграфічных аб’ектаў (па гадзіннікавай стрэлцы): па восі Кажэўніцкай вуліцы, Летнікаўскай вуліцы, Жукава праезду, Дубінінскай вуліцы, 4-га і 1-га Шчыпкоўскіх завулка, вуліцы Паўла Андрэева, Мытнай вуліцы, — Каровій Вал, заходняй і паўночнай межам Серпухаўской плошчы, вуліцы Вялікая Ардынка і Кадашоўскай набярэжнай, Чыгуннага моста, вуліцы Балчуг, рэчышча Масквы-ракі, Наваспаскага моста да Кажэўніцкай вуліцы.
Замаскварэчча мяжуе з раёнамі Якіманка, Данілаўскі, Таганскі і Цвярскі.
Катэгорыя:Раёны Масквы Катэгорыя:Замаскварэчча