Алена Уладзіміраўна Стальбоўская (нар. , Камянец) — беларуская юрыстка і дэпутатка.
Біяграфія Нарадзілася 21 чэрвеня 1977 года ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў гэтага ж універсітэта, а таксама яго магістратуру.
Працавала начальніцай аддзела кадраў, юрысконсультам гандлёвага прадпрыемства «Веча-Святлотэхніка»; юрысконсультам прадпрыемства «Свідравіна»; галоўным юрысконсультам «Гроднааптгандаль»; юрысконсультам прадпрыемства «Квінфуд»; вядучай спецыялісткай, вядучым юрысконсультам Галоўнага філіяла па Гродзенскай вобласці «Белінвестбанка»; вядучым юрысконсультам, галоўным юрысконсультам юрыдычнага дэпартамента «Белінвестбанка»; начальніцай аддзела, галоўным юрысконсультам, намесніцай начальніка філіяла — начальніцай аддзела філіяла Банка развіцця Рэспублікі Беларусь у г. Гродне.
Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу.
Начальніца філіяла ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у горадзе Гродне.
Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучана ад Свіслацкага, Бераставіцкага і Гродзенскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Узнагароды Узнагароджана ганаровай граматай Банка развіцця Рэспублікі Беларусь і падзякай старшыні праўлення банка.
Па выніках 2023 года прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Гродзеншчыны».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Алены Стальбоўскай на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання