Ксенія Аляксандраўна Панцюхова (нар. , в. Новая Мільча, Гомельскі раён) — беларуская эканамістка і дэпутатка.
Біяграфія Нарадзілася 17 жніўня 1981 года ў вёсцы Новая Мільча Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працоўную дзейнасць пачала кантрольным майстрам службы якасці і выпрабаванняў Гомельскага завода пластмасавых вырабаў; працавала бухгалтаркай Каапнарыхтпрама Гомельскага раённага спажывецкага таварыства; галоўнай бухгалтаркай ААТ «Гомельлён»; бухгалтаркай другой катэгорыі аддзела ўліку тавараў і тары ў опце ААТ «Тытуньвінгандаль» г. Гомеля; выконваючай абавязкі галоўнай бухгалтаркі філіяла «Знешрэсурсы» і бухгалтаркай дырэкцыі РУТП «Гомельаблрэсурсы»; спецыялісткай першай катэгорыі, вядучай спецыялісткай аддзела эканомікі адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля; галоўнай спецыялісткай аддзела эканамічнага аналізу і прагназавання, намесніцай начальніка, начальніцай упраўлення эканомікі Гомельскага гарвыканкама; намесніцай дырэктара па эканоміцы і фінансах заводакіраўніцтва Гомельскага хімічнага завода; генеральнай дырэктаркай ААТ «Камінтэрн»; генеральнай дырэктаркай Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Намесніца старшыні Гомельскага аблвыканкама.
Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу.
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Калінкавіцкага, Акцябрскага, Рэчыцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Султаната Аман, Рэспублікі Сербія. Член Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
Член першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Камінтэрн», Беларускай партыі «Белая Русь», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і Беларускага Чырвонага Крыжа.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага гарвыканкама, Гомельскага аблвыканкама, адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля.
Па выніках працы за 2022 год удастоена звання «Чалавек года Гомельшчыны» ў намінацыі «Кіраўнік».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Ксеніі Панцюховай на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:эканамісты Беларусі