Ігар Алегавіч Сяргееў (нар. , Крычаў) — беларускі інжынер і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 10 кастрычніка 1979 года ў Крычаве Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграхімія, глебазнаўства і ахова раслін», Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Працоўную дзейнасць пачаў аграномам-хімікам калгаса «Зорка» Крычаўскага раёна; працаваў майстрам цэха па перапрацоўцы аўса Крычаўскага хлебапрыёмнага прадпрыемства; інспектарам службы кантролю, інспектарам аддзела кантролю і аховы, інжынерам-эканамістам аддзела знешнеэканамічных сувязяў службы маркетынгу, інжынерам-эканамістам другой катэгорыі гэтага аддзела, інжынерам па арганізацыі і нармаванні працы і начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы ВРУП «Крычаўцэментнашыфер»; начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы, намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях гэтага прадпрыемства. Генеральны дырэктар Беларускага цэментнага завода.
Абіраўся дэпутатам Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Быхаўскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Слаўгарадскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Рэспублікі Зімбабвэ, Рэспублікі Інданезія, Ісламскай Рэспублікі Пакістан.
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў будаўніцтве», ганаровым знакам Саюза вытворцаў цэменту «Саюзцэмент» (г. Масква) «За асаблівы ўклад у развіццё цэментнай прамысловасці».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Ігара Сяргеева на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання