2-я Віленская мужчынская класічная гімназія — колішняя расійская сярэдняя навучальная ўстанова ў 1828—1838 гадах у Вільні.
У 1829 годзе колькасць навучэнцаў 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі перасягнула 700 чалавек. Яшчэ ў 1828 годзе рэктар Віленскага ўніверсітэта, незадаволены якасцю адукацыі, як ён лічыў з прычыны перапоўненасці, бо ў класах часам было болей за 150 навучэнцаў, праз папячыцеля Віленскай навучальнай акругі падаў у Міністэрства народнай асветы праект адкрыцця ў Вільні другой гімназіі. Загадзя для новай гімназіі і шляхетнага пансіёна пры ёй было нанята асобнае памяшканне, бо ў будынках Віленскага ўніверсітэта ўжо не было месца. Праект ухвалены 6 верасня 1828 года.
Імператарскім загадам ад 7 кастрычніка 1838 года перайменавана ў Віленскі шляхецкі інстытут.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гімназіі Вільні Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:1828 год у Вільні