Сцяпан Фёдаравіч Зябко (, в. Вяршына-Біджа, Усць-Абаканскі раён, Хакаская аўтаномная вобласць, Краснаярскі край, РСФСР — , Мінск) — беларускі вайсковец, службовец, архівіст.
Біяграфія Нарадзіўся 10 сакавіка 1931 года ў вёсцы Вяршына-Біджа Усць-Абаканскага раёна Хакаскай аўтаномнай вобласці Краснаярскага края.
У 1939 годзе паступіў у мясцовую школу, якую скончыў у 1947 годзе. У 1947—1951 гадах вучыўся ў Чарнагорскім горным тэхнікуме, атрымаў спецыяльнасць горнага тэхніка і электрамеханіка. У жніўні 1951 года паступіў у Кемераўскае ваеннае вучылішча сувязі, якое скончыў у 1954 годзе. Да 1977 года служыў у Савецкай Арміі на розных камандных і палітычных пасадах, звольнены ў званні маёра.
У 1971 годзе завочна скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага па спецыяльнасці «гісторыя і грамадазнаўства». У 1977—1979 гадах працаваў на Беларускім тэлебачанні рэдактарам-арганізатарам.
12 лістапада 1979 года прызначаны дырэктарам ЦДГА БССР, які ўзначальваў да 1982 года.
Памёр у Мінску.
Узнагароды Узнагароджаны дзевяццю медалямі за бездакорную службу ў шэрагах Савецкай Арміі.
Крыніцы
Катэгорыя:Архівісты Беларусі